Знакаміты экс-футбаліст Пеле абвясціў 6 верасня, што ён знаходзіцца ў шпіталі. У сацыяльных сетках бразілец патлумачыў, што ён праходзіць аднаўленне пасля аперацыі па выдаленні пухліны ў кішэчніку.

80-гадовы экс-гулец, адзіны ў свеце трохразовы чэмпіён свету, напісаў, што адчувае сябе добра, піша Guardian.

Шпіталь імя Альберта Эйнштэйна ў бразільскім Сан-Паўлу абвясціў, што пакуль Пеле знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Але 7 верасня бразільца плануюць перавесці ў звычайную палату. Пухліну, выдаленую падчас аперацыі, даслалі на аналіз.

Раней з’яўляліся звесткі пра тое, што бразілец страчваў прытомнасць, а таксама пра тое, што ён пакутуе на дэпрэсію, аднак Пеле ўсё абвяргаў.

Падчас футбольнай кар’еры Пеле быў вядомы як гулец, які рэдка атрымлівае траўмы. Але цяпер ужо шмат гадоў ён мае праблемы са сцягном і не можа хадзіць без дапамогі. З пачатку пандэміі кавіду Пеле амаль што не з’яўляецца на публіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0