Абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 КК абодвум выставілі яшчэ на мінулым тыдні. Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту абраная на два месяцы з моманту затрымання, паведаміла БелаПАН інфармаваная крыніца.
Леўшыну і Наважылава затрымалі 18 жніўня як падазраваных паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
27 жніўня СК паведаміў, што іх таксама падазраюць у здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры — «звыш 100 тысяч рублёў»).