Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі вырашылі сумесна раздаваць антыкрызісныя матэрыялы каля прадпрыемстваў краіны.

«Мы прыйшлі да такой высновы, калі падсумоўвалі вынікі паходаў на прахадныя, якія ўжо зрабілі Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя камуністаў Беларуская і партыя БНФ, – сказаў сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька. – Эфэкт ад гэтага ёсьць. Наша праца дасьць яшчэ больш карысьці, калі мы яе скаардынуем. І далей будзем працаваць не як асобныя партыйныя структуры, а як кааліцыя. Спадзяемся, што зможам, як мінімум, раз на тыдзень выходзіць на прахадныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?