У Марыі добрае самаадчуванне, штодня яна накручвае больш за 11 тысяч крокаў. На «спатканні» яна была прыгожа апранутая і з традыцыйнай чырвонай памадай.
Марыя захапляецца прафесіяналізмам і талентам Максіма Знака і бярэ з яго прыклад у спартыўных дасягненнях. Таксама яна перадала вялікую падзяку ўсім адвакатам і лічыць, што былых адвакатаў не бывае. Да сваіх міжнародных узнагарод яна ставіцца даволі сціпла.
Судовы працэс над сабой яна лічыць пародыяй на правасуддзе і падзякавала прапагандыстам за сюжэты, з якіх яна робіць свае высновы.
Марыя была ўражаная колькасцю людзей, якія прыйшлі яе падтрымаць, і асабліва расчуленая была апладысментамі. Таксама яна папрасіла перадаць вялікую падзяку людзям, якія падтрымліваюць яе сям'ю.