Біткойн падчас тарговай сесіі ў аўторак зніжаўся да $45,97 тысячы (-11,1%).
Крыху пазней крыптавалюта паднялася да $46,783 тысячы.
У Сальвадоры 7 верасня ўступіў у сілу закон, згодна з якім біткойн становіцца афіцыйным плацежным сродкам нароўні з амерыканскім далярам.
Рэспубліка стала першай краінай, якая дала біткойну такі статус.