Нацыянальны аргкамітэт па падрыхтоўцы святкавання 600‑годдзя перамогі пад Грунвальдам створаны ў Мінску. Аб гэтым было абвешчана на сходзе грамадскасці, прысвечаным святкаванню юбілею найбуйнейшай бітвы аб’яднаных армій Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага з войскам Тэўтонскага ордэну.
Старшынёй аргкамітэту абраны доктар гістарычных навук прафесар Анатоль Грыцкевіч, яго першым намеснікам — мастак Мікола Купава.
Паводле слоў Грыцкевіча, бітва 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам мае непасрэднае дачыненне да гісторыі Беларусі, паколькі 28 з 40 харугваў войска ВКЛ былі з беларускіх земляў.
Ён заклікаў дзяржаўныя структуры Беларусі « не адмаўляцца ад свайго гераічнага мінулага» і прыняць прапанову пасла Літвы ў Беларусі Эдмінаса Багдонаса аб сумесным святкаванні 600‑годдзя перамогі пад Грунвальдам.
0
0
0
0
0
0