Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі Уладзімір Жырыноўскі заклікаў спыніць фінансаванне беларускай адміністрацыі.

Гэта здарылася ў часе дыскусіі ў Дзярждуме Расіі па ратыфікацыі дамовы пра ўтварэнне Антыкрызіснага фонду Еўразійскае эканамічнае супольнасці.

«Мы ўжо дапамагалі ўсяму свету, нам вінны $150 млрд», — заявіў Жырыноўскі. На ягоную думку, «усе, хто бярэ, гэта лайдакі, круцялі, яны ніколі не вернуць».

«Прэзідэнт Беларусі Лукашэнка не робіць нічога, каб не дапамога Расіі 50 млрд даляраў, беларусы даўно пагналі б Лукашэнку», — мяркуе Жырыноўскі.

Лідэр Ліберальна‑дэмакратычнай партыі Расіі звычайна агучвае пазіцыі, выгадныя Крамлю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?