У пастанове гаворыцца, што Баскаў адхіляецца ад усёй нацыянальнай і інтэрнацыянальнай хакейнай актыўнасці з 10 верасня 2021 да 9 верасня 2026. Гэта азначае, што яму забаронена ўдзельнічаць у хакейных мерапрыемствах, у тым ліку ў Беларусі, роўна як і трэніраваць. 

Беларуская федэрацыя хакея, праўда, у сваёй рэакцыі заявіла, што Баскаў «працягне развіваць хакей на сваёй пасадзе». 

Чым пагражае гэтая ўпартасць? 

«Федэрацыя мае магчымасць пакінуць Баскава ля стырна, але яна павінна разумець, што за невыкананне рашэння IIHF санкцыі будуць ужо супраць федэрацыі, што можа цалкам выключыць беларускі хакей з сусветнага спорту», — сказаў «Нашай Ніве» кіраўнік Фонду спартыўнай Салідарнасці Аляксандр Апейкін. 

Нагадаем, як сказана ў заяве ІІHF, рашэнне аб дыскваліфікацыі Баскава было прынятае пасля 10 месяцаў расследавання.

ІІHF паведамляе, што 25 лістапада распачала расследаванне па магчымым дачыненні Баскава да інцыдэнта са смерцю Рамана Бандарэнкі. Федэрацыя атрымала справаздачы ад Беларускага фонда спартовай салідарнасці і даручыла незалежнай дасоедчай фірме правесці аналіз агульнадаступнай інфармацыі на гэты конт.

«Грунтуючыся на ацэнцы паведамленняў СМІ, аўдыёзапісаў і фатаграфій, фірма прыйшла да высновы, што, хоць нельга выключаць прысутнасць Баскава на мерапрыемстве, яна не знайшла доказаў актыўнага ўдзелу Баскава ў нападзе на Бандарэнка, — гаворыцца ў паведамленні. — Акрамя таго, фірма ўказала, што Баскаў лічыцца заўзятым прыхільнікам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ўдзельнічаў у палітычных мітынгах у падтрымку Лукашэнкі ў 2020 годзе.

У чэрвені 2020 года Баскаў напісаў адкрыты ліст з крытыкай спартсменаў, якія падтрымліваюць апазіцыйны рух Беларусі. Фірма таксама ўпамянула пра паведамленні, што Баскаў у якасці спартовага кіраўніка звольніў некалькі «ненадзейных» спартсменаў і трэнераў».

Таксама ІІHF адзначыла, што беларускі НАК не абараніў належным чынам спартсменаў ад дыскрымінацыі па палітычных поглядах. Таму Міжнародны алімпійскі камітэтвыключыў з членаў НАК Аляксандра Лукашэнку і Дзмітрыя Баскава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0