Плануецца, што падчас яе будзе ў тым ліку абмеркаваны выхад на волю палітвязняў — журналіста Андрэя Пачобута і старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс. Яны адмовіліся пісаць прашэнні «аб памілаванні» на імя Лукашэнкі. 

Пакуль невядома, ці выстаўлены польскім бокам выхад вязняў як умова сустрэчы. 

Па нашай інфармацыі, усё рыхтуецца дыпламатычнымі службамі — яны дамаўляюцца пра парадак перамоў. Агульная пазіцыя Захаду вядомая — гэта непрызнанне Лукашэнкі легітымна абраным прэзідэнтам, спыненне рэпрэсіяў, пачатак дыялогу ўладаў і грамадзянскай супольнасці. 

Пры гэтым, як сцвярджае наша крыніца, палякі і літоўцы ніколі не выступалі за разрыў дыпламатычных адносін. Па словах нашага суразмоўцы, хаця яны паслядоўна асуджаюць рэпрэсіі, яны заўсёды былі за захаванне каналаў размовы, каб калі што існаваў «чырвоны тэлефон». На гэты момант, наколькі нам вядома, скарачэнне дыпламатычных адносін — ініцыятыва беларускіх уладаў.

Кардынальных змен ад сустрэчы не чакаецца, адзначае наш суразмоўца, максімум, да чаго могуць прыйсці: што Захад запаволіць санкцыі і верне авіяспалучэнне, а беларускія ўлады спыняць рэпрэсіі, пачнуць выпускаць людзей, а таксама вырашаць сітуацыю з мігрантамі. Праўда, ёсць сумненні, што гэта будзе прынята поўным пакетам і цалкам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?