Грамадства

«Налічаць не 1500 рублёў, а 500». Як змяніліся заробкі медыкаў з новымі правіламі аплаты кавіду

Са жніўня змяніўся парадак налічэння медыкам даплат за каранавірус. Раней калі доктар хаця б траціну свайго часу працаваў з кавідам, то ён атрымліваў надбаўку цалкам. Цяпер жа аплачваюцца толькі кавідныя гадзіны. «Наша Ніва» спытала ў медыкаў, ці ўпалі іх заробкі.

«Цяпер у кавідных брыгадах ездзіць адзін доктар ад аддзялення»

Участковая тэрапеўтка адной з мінскіх паліклінік расказвае, што за мінулы месяц яна атрымала даплату ў 220 рублёў за пяць кавідных дзён. 

«Па старых правілах я б атрымала столькі ж, бо гэта менш за траціну працоўнага часу (45 гадзін са 169) і аплачвалася пагадзінна», — тлумачыць яна. 

Поўная кавідная надбаўка для тэрапеўта ў паліклініцы — 1000 рублёў. Па словах спецыяліста, для многіх немагчыма будзе яе атрымаць у такім памеры, бо змяніліся не толькі правілы налічэння даплаты, але і падыходы да арганізацыі працы.

«Раней дактары ў кавідных брыгадах чаргаваліся. Цяпер брыгады ўрэзалі, на такія выклікі ездзіць адзін доктар ад аддзялення. Напрыклад, месяц усе кавідныя выклікі бярэ ён, пасля месяц іншы чалавек. Таму ў астатніх будзе менш кавідных гадзін.

Пры тым што сітуацыя з каранавірусам не паляпшаецца. Нядаўна выдадзены загад аб выдзяленні дадатковых ложкаў для такіх пацыентаў. Планавую шпіталізацыю, напрыклад, спыняе Шпіталь ветэранаў ВАВ, некаторыя аддзяленні 4-й бальніцы», — дзеліцца суразмоўца.

«Раней, каб атрымаць надбаўку цалкам, трэба было мець кантакт з хворымі падчас васьмі змен»

Сітуацыю ў бальніцах апісвае віцебскі хірург:

«Калі раней, каб атрымаць надбаўку цалкам (1500 рублёў да выліку падаткаў), трэба было мець кантакт з інфекцыйнымі хворымі падчас васьмі працоўных змен, то цяпер за гэта маеш 500 рублёў».

Трэба ўлічыць, што многія дактары працуюць больш чым на стаўку, а таму і разрыў у сумах большы. За паўтары стаўкі даплата за траціну кавідных змен будзе не 2000 рублёў, а 660.

Абстаноўка з эпідэміяй у горадзе напружаная.

«Хворых вельмі шмат, зноў адкрываюць дадатковыя кавідныя ложкі», — заўважае доктар.

«Калі аддзяленне цалкам кавіднае, то нічога не змянілася»

Анестэзіёлаг мінскай бальніцы расказвае, што новыя правілы адбіліся не на ўсіх.

«Калі аддзяленне цалкам кавіднае, то нічога не змянілася, медыкі столькі ж, колькі і раней атрымліваюць. А калі, як у нас — і «чыстыя», і «брудныя» ложкі, — то атрымаем даплату толькі за час, які быў у кавідзе, астатняе аплацяць як звычайна».

Надбаўка для дактароў у рэанімацыях на стаўку (170 гадзін) — 3000 рублёў.

«Я толькі нядаўна выйшла з адпачынку, таму пакуль не маю разлікоўніка. У ліпені да новых правіл у мяне было 300 працоўных гадзін, з іх у кавідзе я правяла 148, атрымала даплату больш за 5000 рублёў».

Цяпер за столькі ж гадзін, праведзеных з пацыентамі з каранавірусам, доктарка атрымала б у два разы менш. 

Медсястра іншай мінскай бальніцы працуе якраз у «чырвонай» зоне. Усе змены ў яе кавідныя. Таму даплата засталася, як і ў папярэднім месяцы — 2000 рублёў.

«Паверце, без надбавак ніхто б не працаваў», — кажа яна.

***

Згодна з банкам вакансій, у краіне на сёння не хапае амаль 4,4 тысячы дактароў і 2,8 тысяч медсясцёр.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя8

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў17

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію37

Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла праваслаўных4

Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі6

Літоўскі дэпутат: Няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці Беларусь могуць напасці на краіны НАТА ў 2025-м5

Памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў заехаць у Беларусь з ануляваным грэцкім пашпартам

Кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў», прызналі ў Расіі «экстрэмісцкай»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя8

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць