Kremlin.ru

Kremlin.ru

Як паінфармавала прэс-служба Крамля, у ходзе перамоваў «будуць абмеркаваны вынікі працы па прасоўванні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы і іншыя пытанні развіцця расійска-беларускіх адносін».

Акрамя таго, у сувязі з самітам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) у Душанбэ плануецца абмен думкамі па шэрагу актуальных праблем рэгіянальнага парадку дня, уключаючы сітуацыю ў Афганістане.

Пасля сустрэчы дадуць прэс-канферэнцыю.

Падпісанне якіх-небудзь дакументаў, у тым ліку такіх, што датычацца пытанняў інтэграцыі, па выніках перамоваў не плануецца, піша ТАСС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0