Кіроўцаў такіх сродкаў прыраўняюць да пешаходаў, іх абавяжуць перасоўвацца па веладарожцы, калі яе няма — па тратуары, пешаходнай дарожцы ці абочыне.
Таксама вылучаюцца наступныя патрабаванні:
▫️тэхнічна магчымая хуткасць сродкаў павінна быць не большай за 25 км/г;
▫️у іх павінны быць спраўныя тармазы і рулявое кіраванне;
▫️карыстацца такімі сродкамі можна будзе з 12 гадоў;
▫️сродкі павінны мець фары або ліхтар для руху ў цёмны час сутак.
