Пра гэта паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін.

«Да 13 верасня «Белнафтахім» спыніў прапампоўку па магістральным нафтаправодзе «Дружба» ў напрамку на Будкавіцы і Фенешлітке, запусціўшы яе ў рэверс з-за прыёму партыі нафты па нафтаправодзе «Адэса — Броды» на тэрыторыю Беларусі», — сказаў ён.

Нафтаправод «Дружба» забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзіт у Еўропу. Трубаправод бярэ свой пачатак у Самарскай вобласці, праходзіць праз Бранск і далей дзеліцца на два ўчасткі: паўночны і паўднёвы, праходзіць праз Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славакію, Германію, Венгрыю, Латвію, Літву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0