Фота South China Morning Post

Помнік паставілі ў 2016 годзе, на яго патрацілі каля 26 мільёнаў даляраў. Аднак манумент не спадабаўся гараджанам: на іх думку, ён псуе аблічча горада. Яны падзяліліся, што перасталі хадзіць у раён, дзе размешчана статуя, толькі б не глядзець на яе.

Фота The Times

Да таго ж манумент быў пабудаваны незаконна. У тым раёне Цзінчжоу, дзе паставілі статую, забаронена ўзводзіць збудаванні, вышэйшыя за 78 футаў (каля 24 метраў). Аднак забудоўшчыкі знайшлі, як абысці закон: яны атрымалі дазвол на будаўніцтва пастамента, а статую пазіцыянавалі як твор мастацтва, устаноўку якога не трэба ўзгадняць.

Улады пачалі разбіраць статую Гуань Юя, фота з твітара

Урад вырашыў дэмантаваць і перамясціць манумент: яго перасунуць на 8 км ад ранейшага месца, у менш папулярны ў турыстаў і мясцовых жыхароў раён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?