У доўгі спіс увайшлі 12:

Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020

Сяргей Астраўцоў. Спадар Свабода. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020

Сяргей Балахонаў. Бог кахання Марс. Мінск, Янушкевіч, 2020

Ева Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак. Мінск, Янушкевіч, 2020

Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020

Валеры Гапееў. І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік. Мінск, Электронная кнігарня, 2020

Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Мінск, Логвінаў, 2020

Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020

Алесь Паплаўскі. Гульні з нулявымі сумамі. Мінск, Галіяфы, 2020 

Юльяна Пятрэнка. Харунжы. Verbera Ventorum. Мінск, Кнігазбор, 2020 

Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020

Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020.

***

Згодна са статутам Прэміі доўгі спіс (12 кніг) абіраўся сябрамі журы на пасяджэнні шляхам адкрытага галасавання (пасля абмеркавання) простай большасцю галасоў.

***

У склад журы сёлетняй прэміі Гедройца ўвайшлі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько, «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016), Зміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017), Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018), Ілля Сін «Libido» (2019), Сяргей Дубавец «Тантамарэскі» (2020).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0