З панядзелка ўсе жадаючыя змогуць прайсці вакцынацыю.
У Брэсцкую вобласць перададзена каля 150 тыс. доз вакцыны, у Віцебскую — каля 125 тыс. доз, у Гомельскую — 155 тыс., у Гродзенскую — 110 тыс., у Мінскую — больш за 160 тыс. доз, у Мінск — 200 тыс., у Магілёўскую - 110 тыс.
Вакцыну распрацавала фармкарпарацыя Sinopharm.
У Беларусь прывезлі 1,5 мільёна доз вакцыны. Наша краіна атрымала 500 тыс. доз вакцыны бясплатна, а яшчэ 1 млн. доз быў закуплены па кантракце.