Як распавялі суседзі, калі дзяўчынка выпала, яе старэйшы брат скокнуў следам за ёй, каб як мага хутчэй аказаць дапамогу. Дзяўчынка атрымала траўмы — яе забрала «хуткая». Наколькі цяжкія, невядома.
«Унізе былі бялізнавыя вяроўкі, яны змякчылі падзенне», — патлумачыла адна з суразмоўніц. Бялізнавыя вяроўкі нацягнутыя перад акном на першым паверсе.
Таксама невядома, ці пацярпеў брат дзяўчынкі. Адна з жанчын сцвярджае, што хлопчык скакаў за дзяўчынкай галавой наперад. А калі прызямліўся, падняў сястру.