У ліпені міліцыянты затрымалі сям’ю Сяргея Крупеніча і Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву. На іх склалі па тры пратаколы па арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) за тое, што яны перасылалі ў прыватных паведамленнях адно аднаму інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў». Агулам іх асудзілі на 41 суткі кожнага. 25 жніўня яны выйшлі на волю пасля арышту: Анастасія — у Баранавічах, Сяргей — з ІЧУ на Акрэсціна. Калі яны вярнуліся дадому, то там іх чакалі міліцыянты, якія папрасілі наступнай раніцай прыйсці ў РУУС і «падпісаць дакументы». Муж і жонка пайшлі ў міліцыю, але там іх чакалі новыя пратаколы па арт. 19.11 КаАП, па якіх іх зноў асудзілі на 15 сутак кожнага.

Сёння Анастасія і Сяргей павінны былі выйсці на волю, але гэтага не адбылося. Праваабаронцам стала вядома, што на іх склалі новыя пратаколы за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» за паведамленні-рэпосты адно адному. Па папярэдняй інфармацыі, суд над Сяргеем ужо адбыўся, а Анастасію будуць судзіць у панядзелак. Верагодна, мужчыну зноў арыштавалі, бо на волю ён так і не выйшаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0