— Пошукам працы я заняўся яшчэ летам 2020 года і вырашыў паехаць у Маскву. У нейкі момант мой агент мне сказала: «Паша, трэба, каб ты быў у тэатры». Вядома ж, мне не хацелася ў нейкі іншы тэатр, бо быў Купалаўскі. У Маскве я пахадзіў па тэатрах і пагаварыў з некалькімі мастацкімі кіраўнікамі: Уладзімірам Машковым (тэатр «Табакерка» — рэд.), Яўгенам Пісаравым (Маскоўскі драматычны тэатр імя Пушкіна — рэд.), Сяргеем Газаравым (Маскоўскі драматычны тэатр пад кіраўніцтвам Армена Джыгарханяна — рэд.). Пры добрым імкненні, упэўнены, што можна трапіць у любы з тэатраў. Але самы галоўны аспект быў у тым, што я павінен здымацца, бо гэта важна.

Павел Харланчук у ролі Глумава ў спектаклі «Найшла каса на камень». Фота з сайта Маскоўскага губернскага тэатра.

Павел Харланчук у ролі Глумава ў спектаклі «Найшла каса на камень». Фота з сайта Маскоўскага губернскага тэатра.

І мне падказалі, што ў Маскоўскім губернскім тэатры, паколькі сам мастацкі кіраўнік Сяргей Бязрукаў здымаецца, такая магчымасць ёсць. Я адправіў відэа, яго паглядзелі, ім спадабалася, але мне сказалі, што месцаў няма, і я расслабіўся. Затым з'явіліся здымкі ва Узбекістане з Карэнам Аганэсянам. Падчас здымак мне піша адзін знаёмы: «Павел, вы ўжо ўладкаваліся або не? Калі не, то давайце да нас у Маскоўскі губернскі тэатр. Ёсць для Вас роля і стаўка». 29 жніўня 2021 года я сыграў у спектаклі «Найшла каса на камень» па Астроўскім.

Да таго ж акцёр актыўна здымаецца ў кіно і серыялах:

— На расійскім Першым канале з 13 верасня выйдзе серыял «Спытаеце медсястру». Яго мы знялі два гады таму. Нядаўна адбылася прэм'ера карціны «Элі», здымкі якой праходзілі летась. Вельмі спадзяюся, што ўсе карціны, якія цяпер у вытворчасці, выйдуць на экраны. На дадзены момант я здымаюся для тэлеканала ТВЦ. А ў 2022-м выйдзе поўнаметражная карціна «Саша».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1