Прадстаўнік МВФ заявіў, што місія накіраваная на збор дадатковай інфармацыі аб эканамічных падзеях у Беларусі і яе захадах у адказ на пандэмію COVID-19.

Місія пачнецца ў панядзелак, паведаміла крыніца, знаёмая з планамі, але не ўпаўнаважаная казаць публічна.

У мінулым месяцы МВФ заявіў, што ўважліва сочыць за Беларуссю, але перадаў ураду Лукашэнку доступ амаль да 1 млрд даляраў у новых спецыяльных правах запазычанні (СДР), уласнай рэзервовай валюце МВФ, у рамках больш шырокага размеркавання 650 млрд даляраў для ўсіх краін — чальцоў МВФ.

Некаторыя заканадаўцы ЗША заклікалі МВФ абмежаваць доступ урада да фондаў.

Місія, якая правядзе анлайн-інтэрв'ю, закладзе аснову для комплекснай місіі па эканамічным назіранні ў адпаведнасці з Артыкулам IV у снежні. Такія агляды рэгулярна праводзяцца глабальным крэдыторам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?