«Тут, на Чудскім возеры, князь Аляксандр Неўскі са сваёй дружынай разграміў іншаземных захопнікаў, абараніў Ноўгарад і Пскоў, а па сутнасці — усю Старажытную Русь. Гэтая перамога стала адным з сімвалаў вайсковай славы Расіі», — заявіў Пуцін.

Адкрыццё манумента прымеркавана да 800-годдзя з дня нараджэння князя. Комплекс быў створаны па ініцыятыве мітрапаліта Ціхана (Шаўкунова), яго ўзвялі спецыялісты ваенна-будаўнічага комплексу Міністэрства абароны. Кампазіцыя складаецца з фігур Аляксандра Неўскага і віцязяў, над ім — група сцягоў, а пад іх нагамі — даспехі зрынутага ворага. Агульная вышыня мемарыяла перавышае 20 метраў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0