usopen.org

usopen.org

Радукану выйграла фінал з лікам 6:4, 6:3.

Абедзве дзяўчыны, якім няма і 20, сталі сенсацыяй гэтага турніру. Фінал паміж нумарамі 150 і 73 наўрад ці хтосьці мог прадказаць.

Гісторыя 18-гадовай Радукану здаецца казачнай. Яна знаходзілася так нізка ў сусветным рэйтынгу тэнісістак, што ёй давялося пачынаць барацьбу на US Open з кваліфікацыйных раўндаў. Эма ўсе іх выйграла і стала першай у гісторыі жанчынай, якая выйшла ў фінал турніру Вялікага шлема такім шляхам, піша Бі-бі-сі.

Радукану нарадзілася ў Канадзе ў сям'і румына і кітаянкі, але вырасла ў Вялікабрытаніі. Яна стала першай брытанкай, якая выйшла ў фінал буйнога турніру за апошнія 44 гады.

Сацыяльныя сеткі і СМІ Брытаніі поўныя падтрымкі на адрас Радукану. Пажаданні ўдачы ёй адправілі, у прыватнасці, прынц Уільям і герцагіня Кембрыджская Кейт, былая першая ракетка Брытаніі Цім Хенман, футбаліст «Манчэстэр Юнайтэд» Маркус Рашфорд і нават рок-музыка з былой групы Oasis Ліям Галахер.

У фінале мужчынскага турніру згуляюць серб Новак Джокавіч і расіянін Данііл Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0