Ён распавёў, што на перамовах у Крамлі пытанням абароны і бяспекі надалі шмат увагі. У тым ліку абмяркоўваліся перспектывы паставак комплексаў С-400.

Лукашэнка таксама расказаў, што абмяркоўваў з Пуціным позна вечарам у Маскве 9 верасня.

«Зацягнула канкрэтыка — ад будаўніцтва аб'ектаў (у тым ліку касмадром Усходні) да пытання ўзбраенняў. Мы абмяркоўвалі гэтыя праблемы», — сказаў ён.