president.gov.by

На захадзе Саюзнай дзяржавы ўзнікаюць новыя рызыкі і выклікі, а становішча на межах краін-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы абвастраецца. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас узнагароджання ўдзельнікаў вучэнняў «Захад-2021», перадае БелТА.

Лукашэнка назваў сумесныя расійска-беларускія манеўры важным мерапрыемствам па падрыхтоўцы ўзброеных сіл, «што праводзіцца на фоне бесперапыннай гібрыднай агрэсіі з боку Захаду» ў дачыненні да Масквы і Мінска.

Паводле яго слоў, вайскоўцы ў ходзе вучэнняў прадэманстравалі, што арміі дзвюх краін гатовыя «да сумесных дзеянняў па забеспячэнні суверэнітэту і незалежнасці». «Мы ў чарговы раз пераканаліся ў дзеяздольнасці створанай сістэмы тэрытарыяльнай абароны», — заявіў ён.

Вучэнні «Захад-2021» праходзяць з 10 па 16 верасня на дзевяці палігонах у Расіі і пяці — у Беларусі. У іх удзельнічаюць каля 200 тыс. вайскоўцаў (у тым ліку 12 тысяч на тэрыторыі Беларусі).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?