Пра гэта паведаміла прэс-служба паліцыі Кіеўскай вобласці.

У паліцыі адзначылі, што цела суддзі было знойдзена 11 верасня. Паліцыя не паведаміла імя, аднак УНІАН са спасылкай на прэс-сакратара абласной паліцыі Ірыну Пранішнікаву напісала, што гаворка ідзе пра суддзю Пячэрскага суда Кіева Віталя Пісанца.

Віталь Пісанец быў адным з суддзяў па рэзананснай справе аб забойстве ў ліпені 2016 года беларускага журналіста Паўла Шарамета, ён неаднаразова падаўжаў меры стрымання падазраваным па справе Юліі Кузьменка, Андрэю Антоненку і Яне Дугар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0