9 верасня ў Маскве шпіталізавалі трох членаў адной сям’і з атручэннем. Пазней бабуля і ўнучка памерлі. Першапачатковай прычынай смерці ў СМІ назвалі кавун з найбліжэйшай крамы.

З кватэры на экспертызу адправілі ўсе прадукты, а краму апячаталі. Пастаўшчык кавуноў у гандлёвую сетку адмаўляў, што іх тавар мог стаць прычынай смерці людзей.

У доме, дзе жылі памерлыя, зладзілі праверку. Спецыялісты ўзялі пробы вады і паветра, а жыхароў праверылі на кавід і забаранілі карыстацца вадой.

У наступныя дні з суседніх дамоў шпіталізавалі 10 чалавек з падобнымі сімптомамі: высокай тэмпературай, сутаргамі і прыкметамі кішэчнай інфекцыі. Ніхто з новых пацярпелых кавун не еў.

Афіцыйнай версіі масавага атручэння пакуль няма. Па адной з неафіцыйных, прычынай маглі стаць таксічныя рэчывы ў будматэрыялах — у доме ідзе капітальны рамонт. Жыхары ж мяркуюць, што людзей шпіталізавалі з-за хімікатаў, якімі труцілі насякомых.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?