Delfi

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі не прапусцілі ў краіну каля 40 нелегальных мігрантаў, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы Літвы.

Прыкладна палова нелегалаў знаходзілася ля мяжы ў Лаздзійскім раёне (мяжуе з Польшчай і Беларуссю, у раёне Гродна).

Аднаго замежніка ўпусцілі ў краіну па гуманітарных прычынах.

Служба аховы мяжы паведамляе, што ў Шальчынінкскім раёне (частка гэтага раёна з усіх бакоў абступае Беларусь) быў зафіксаваны выпадак, калі адзін з двух памежнікаў, што патрулююць з беларускага боку, магчыма, перасёк мяжу, апынуўся на кантрольнай паласе з літоўскага боку і адразу ж вярнуўся на сваю тэрыторыю.

Затое польскія памежнікі за выхадныя выявілі 509 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.

7 нелегалаў былі затрыманыя: 5 грамадзян Сірыі і 2 — Самалі. Астатнія спробы былі сарваныя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?