Першы выпадак здарыўся 28 студзеня, паведамляе Генпракуратура.

Трое глуханямых мужчын на адной з АЗС (27 і 30 гадоў) выкралі іншага мужчыну з парушэннем слыху. Яго адвезлі ў гараж у Мінску, дзе патрабавалі аддаць ім грошы, пагражалі гвалтам, потым прымусілі яго гандляваць сувенірамі, а частку выручкі забіралі сабе. Для застрашвання мужчыну збілі.

Наступны выпадак адбыўся ў ноч на 31 студзеня. Яны пераследавалі аўтамабіль таксі, у якім ехаў мужчына з парушэннем слыху. Пасля спынення машыны на вуліцы Масюкоўшчына яны з прымяненнем гвалту заштурхалі яго ў салон свайго аўтамабіля. Перавезлі яго ў той жа гараж, дзе трымалі ў падвале, збівалі і патрабавалі грошы. Агледзелі кішэні, забралі рэчы, у тым ліку і мабільны тэлефон. Гэтага мужчыну яны таксама прымусілі прадаваць сувеніры.

У дачыненні да мужчыны была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах «Выкраданне чалавека», «Разбой» і «Вымагальніцтва». Мужчынам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Двое мінчан знаходзяцца пад вартай. Яшчэ адзін удзельнік групы — у вышуку. Справа накіравана ў суд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?