Пра гэта спартоўка, якая цяпер знаходзіцца ў Польшчы, расказала ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Welt am Sonntag, піша «Радыё Свабода».

Юрый Маісевіч — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Артур Шумак — намеснік дырэктара РЦАП.

МАК падчас спаборніцтваў у Токіа пазбавіў іх алімпійскіх акрэдытацый за ціск на Крысціну.

Дырэктар дэпартамэнта МАК па праграме алімпійскай салідарнасці і сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Джэймс Маклеод у адказе Ціманоўскай паведаміў, што неўзабаве тая атрымае спіс пытанняў, на якія трэба будзе адказаць.