З раскладу суда стала вядома, што акрамя арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) яе таксама абвінавачваюць па ч. 1 і 2 арт. 342 КК (Арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК (Дапамаганне ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Амаль паўгода маці пяцярых непаўналетніх дзяцей знаходзіцца за кратамі. Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі дадому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. На волю яна так і не выйшла.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?