У Мінскім раёне выяўлена падпольная друкарня: канфіскавалі прадукцыю ў колерах нацыянальнага сцяга, уладальнік затрыманы, паведамляе МУС.

47-гадовы жыхар пасёлка Тарасава Мінскага раёна, будучы кіраўніком вытворча-рэкламнай кампаніі, нібыта вырабляў у сваёй друкарні пад Мінскам сцягі, налепкі, стыкеры і іншую атрыбутыку.

Аператыўнікі канфіскавалі з друкарні сімволіку, а таксама абсталяванне для вырабу і тыражавання друкаванай прадукцыі.

На мужчыну склалі пратакол за «непадпарадкаванне».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?