Па інфармацыі Еўрарадыё, грамадзянін Беларусі Макар Малахоўскі выйшаў з польскай пракуратуры. Разам з ім — ягоны адвакат. У якім Малахоўскі цяпер статусе — пакуль невядома.

Пра гэта распавяла дзяўчына беларуса, затрыманага напярэдадні на запыт беларускіх сілавікоў у Інтэрпале.

На Малахоўскага ў Беларусі заведзеная крымінальная справа за «гвалт або пагрозу гвалту» ў дачыненні да сілавіка. Па версіі беларускага боку, ён нібыта наехаў на супрацоўніка ДПС 13 жніўня 2020 года.

Тады хлопца адправілі на Акрэсціна і праз некалькі дзён выпусцілі разам з іншымі затрыманымі ў першыя дні пратэстаў.