Жыццё Міхаіла Аляксандравіча цесна звязана з Брэсцкім лялечным тэатрам. Ён праслужыў тут каля 40 гадоў, з якіх 34 —дырэктарам. Дзякуючы яго аўтарытэту ў тэатральным свеце ў Брэст атрымалася прыцягнуць людзей з сусветнымі імёнамі: галоўнага рэжысёра Санкт-Пецярбургскага Вялікага тэатра лялек, лаўрэата вышэйшай узнагароды Нацыянальнай тэатральнай прэміі РФ «Залатая маска» Руслана Кудашова; галоўнага рэжысёра, Заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Аляксея Ляляўскага. Пастаўленыя імі спектаклі не толькі далі трупе сур'ёзны штуршок да творчага росту, але і вывелі калектыў на міжнародны ўзровень.

Міхаіл Шавель пайшоў з жыцця сёння ноччу на 73-м годзе жыцця.