Дзяніс Гарагляд падзяліўся асноўнымі тэндэнцыямі развіцця банкаўскай сістэмы Беларусі і магчымасцямі разлікаў у нацыянальных валютах ва ўмовах санкцый. Ён адзначыў, што з улікам санкцый сітуацыя ў банкаўскім сектары даволі ўстойлівая. Пры гэтым адносна беларускіх банкаў няма абмежаванняў на правядзенне разлікаў і абслугоўванне кліентаў.

Што датычыцца пытання пераходу прадпрыемстваў і банкаў Беларусі на разлікі ў нацыянальных валютах, то, на думку Дзяніса Гарагляда, яно актуальнае незалежна ад сектаральных санкцый і ўжо сёння многія суб'екты гаспадарання гатовы да такога кроку. Напрыклад, у структуры знешняга гандлю Беларусі валюты, адрозныя ад даляраў ЗША і еўра, маюць значную долю: па экспарце — 36 працэнтаў, па імпарце — 50 працэнтаў. Таксама назіраецца трэнд на павелічэнне разлікаў у кітайскіх юанях, аднак іх удзельная вага ў агульнай структуры разлікаў даволі нізкая. Гэта азначае, што ёсць патэнцыял для істотнага росту, у тым ліку пры ўмове аднаўлення СВОП-пагаднення з Народным банкам Кітая.

Крыніцы: заходнія банкі закрылі рахункі ў валюце Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка. Гэта катастрофа?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?