«BAT прыпыніла сваю дзейнасць з Гродзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман» і цяпер не заказвае выраб сваёй прадукцыі на гэтым заводзе», — гаворыцца ў каментары BAT для iNews.

Фабрыка ў Гродне, акрамя ўласных марак цыгарэт, вырабляла з 2005 года па кантракце з BAT наступныя маркі: KENT, Rothmans, Pall Mall і іншыя. Інвестыцыі кампаніі ў мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў дзяржаўнай фабрыкі за 15 гадоў супрацоўніцтва склалі больш за 20 млн даляраў.

9 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў «Вялікую гутарку». Менавіта пра санкцыі Вялікабрытаніі ён сказаў: «Ды здушыцеся вы гэтымі санкцыямі ў Вялікабрытаніі. Мы тысячы гадоў не ведалі гэтай Вялікабрытаніі і ведаць не хочам. Вы прыхвасні амерыканскія».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?