«Мы ўбачылі, што, па звестках ЦВК Грузіі, заяўку на ўдзел у мясцовых выбарах Грузіі ў якасці незалежных назіральнікаў даслаў ЦВК Беларусі на чале з Лідзіяй Ярмошынай, з яе подпісам. Ніякіх іншых прозвішчаў у той момант названа не было, — кажа кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Міжнароднае таварыства за справядлівыя выбары і дэмакратыю» Ніно Далідзэ. — Факт: заяўка прыйшла менавіта з прозвішчам Лідзіі Ярмошынай. Так, яна кіраўніца ЦВК Беларусі, і тэарэтычна быць незалежнымі назіральнікамі могуць быць два чалавекі з беларускага ЦВК, у тым ліку і сама Ярмошына. Але паўтаруся, пра іншыя прозвішчы гаворка не ішла. І ўжо гэтага прэцэдэнту хапіла дзеля таго, каб у грамадстве і палітычных колах паднялася хваля абурэння. Вядома ж, мы даведаемся, ці з'явіліся пасля навіны пра абвяржэнне беларускімі ўладамі былых звестак якія-небудзь новыя прозвішчы. Для гэтага мы нават зробім афіцыйны запыт у ЦВК Грузіі. Але сутнасці прэтэнзіі да беларускага ЦВК гэта не мяняе».

На цяперашні момант атрымаць каментар ад Грузінскага ЦВК нам не ўдалося. Як толькі мы яго атрымаем, адразу ж апублікуем.

У Грузіі хваля абурэння: Лідзію Ярмошыну зарэгістравалі незалежным назіральнікам на муніцыпальных выбарах

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?