— Сёння пасажыры сталічнай падземкі маюць магчымасць разлічыцца за паездкі рознымі спосабамі, што стварае для іх дадатковыя выгоды. У жніўні 38,4% аддалі перавагу жэтонам, 37,7% — праязным, запісаным на БСК, а 21% — бескантактным банкаўскім карткам. Для параўнання адзначу, што ў 2020 годзе такім спосабам скарысталіся 14,7% пасажыраў метрапалітэна, а ў 2019-м — больш за 6%.

Таксама прадстаўнік Мінскага метрапалітэна распавёў, як укараняецца біяметрычны сэрвіс «Глядзі і праходзь». 

— Цяпер праводзіцца доследная эксплуатацыя пілотнага праекта «Глядзі і праходзь» на шасці вестыбюлях станцый «Інстытут культуры», «Плошча Леніна», «Няміга». У сярэднім за месяц гэтым спосабам аплаты пасажыры карыстаюцца 150 разоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?