Беларускі футбольны арбітр паставіў рэкорд па прызначаных пенальці ў Лізе чэмпіёнаў
Сёння гамяльчук Аляксей Кульбакоў судзіў матч першага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў «Севілья» — «Рэд Бул Зальцбург». Ужо ў першым тайме беларус прызначыў ажно чатыры пенальці, чым пабіў рэкорд турніру.
Тры штрафныя адзінаццаціметровыя былі пастаўленыя ў вароты іспанцаў («Рэд Бул» рэалізаваў толькі адзін), «Севілья» свой адзіны шанец не ўпусціла.
У пачатку другога тайма гулец іспанцаў атрымаў другую жоўтую картку за сімуляцыю ў штрафной пляцоўцы суперніка — пяты пенальці Кульбакоў не прызначыў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ