13-гадовы хлопчык вяртаўся дадому і вырашыў пералезці праз металічную агароджу стадыёна школы, у выніку прабіў правую руку металічнай арматурай агароджы і павіс на ім, паведамляе 112.by.

Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, вырашылі абрэзаць арматуру. Пакуль адзін хадзіў па абсталяванне, другі ратавальнік стараўся маральна падтрымліваць хлопчыка, бо ён быў у прытомнасці.

Нажніцамі прут абрэзалі і вызвалілі руку, а хлопчыка перадалі медыкам. Пасля агляду медыкамі ён быў шпіталізаваны з меркаваным дыягназам: траўматычны шок, колатая рана мяккіх тканін правай рукі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0