«Хлопцы і дзяўчаты, не выводжу! Вырашыла прадаць свой флагманскі праект Hostels Trinity&Riverside. Шчыра скажу, што ён цяпер мінусуе, але ў асноўным таму, што вектар маёй энергіі цяпер накіраваны на іншае», — напісала Ксенія.

Хостэлы знаходзяцца ў самым цэнтры Мінска, па адрасах: вуліца Старавіленская, 12 і 14. У іх новая мэбля, свежы дызайнерскі рамонт. Таксама ў спадчыну новаму ўладальніку бізнэсу дастанецца сайт і развітыя сацыяльныя сеткі. 

За бізнэс Ксенія Курусь хоча 40 тысяч даляраў, распавяла яна Onlíner. Памяшканні пад хостэл знаходзяцца ў арэндзе.

«Прыняла рашэнне аб продажы ўчора, — дадала Ксенія. — Гэтаму праекту дзевяць гадоў, хостэлы заселеныя, ёсць броні, ёсць каманды. Такім бізнэсам трэба кіраваць, наладжваць яго, але ў мяне скончыліся эмацыйныя рэсурсы на гэта. Да таго ж я цяпер займаюся аператыўным кіраваннем двух іншых праектаў. Гэта туры па Беларусі і новая справа — рэтрацэнтр Rapa Nui. Я захоплена ёгай, гэта новы этап у маім жыцці».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?