— У інтэрнэце асобнымі рэсурсамі распаўсюджваецца інфармацыя аб тым, што нібыта ад імя падатковых органаў індывідуальным прадпрымальнікам прыходзіць рассылка аб неабходнасці рэгістрацыі юрыдычнай асобы для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Міністэрства па падатках і зборах паведамляе, што гэтая інфармацыя з'яўляецца недакладнай. Ніякай рассылкі з падобнай інфармацыяй падатковымі органамі не ажыццяўлялася, — растлумачылі ў ведамстве.

Раней стала вядома, што для індывідуальных прадпрымальнікаў могуць перагледзець падаткі, цяпер улады абмяркоўваюць такую магчымасць. Сярод магчымых варыянтаў — адмяніць адзіны падатак і спрошчанае падаткаабкладанне. Гэтыя магчымыя новаўвядзенні пацягнуць рост падаткаў, а таксама могуць справакаваць скарачэнне колькасці ІП, як прагназуюць самі бізнэсмены. Тым часам у краіне ўжо цяпер становіцца менш прадпрымальнікаў, якія занятыя ў гандлі. Пры гэтым іпэшнікі працягваюць саступаць рынак гандлёвым сеткам.

Тым часам у Мінску па-ранейшаму не рэгіструюць новых ІП, паслуга недаступная з 17 жніўня. У Мінгарвыканкаме раней тлумачылі гэта тэхнічнымі прычынамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?