Падлічылі, колькі грошай у дзяржаўны бюджэт прынёс кожны беларус, нават дармаед
Па падліках праекта «Кошт урада», кожны жыхар краіны прынёс у бюджэт 952 рублі ў выглядзе падатку на дадатковую вартасць за 7 месяцаў гэтага года.
Агулам у бюджэт краіны паступіла за 7 месяцаў 8,9 млрд рублёў ад ПДВ.
Гэта прыкладна траціна ўсіх даходаў.
ПДВ — падатак на дадатковую вартасць — уваходзіць у кошт тавараў і паслуг. Купляючы штосьці, мы аўтаматычна плацім і яго. У некаторых краінах ПДВ пазначаны ў чэках асобна. Так пакупнікі бачаць свой унёсак у дзяржбюджэт.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ