Цяпер замежнікі змогуць уязджаць у Беларусь на тэрмін да 30 дзён без афармлення віз праз:

  • аэрапорт Брэст;
  • аэрапорт Віцебск;
  • аэрапорт Гомель;
  • аэрапорт Гродна;
  • аэрапорт Магілёў.

Раней «беларускі бязвіз» распаўсюджваўся толькі на замежнікаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Усе названыя аэрапорты валодаюць міжнародным статусам, то-бок могуць прымаць і адпраўляць рэйсы за межы Беларусі. Пры гэтым цяпер толькі частка з іх задзейнічаная: напрыклад, з Берасця і Гомеля можна паляцець чартарным рэйсам у Егіпет або Турцыю.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?