«Удзел на выбарах у Грузіі прадстаўнікоў ЦВК Беларусі — не навіна. Назіральнікі з Беларусі прыязджаюць да нас з 2010 года, — рассказалі ў ЦВК. — Па грузінскіх законах, падаць заяўку на ўдзел у выбарах у якасці назіральнікаў могуць любыя краіны. Галоўнае — юрыдычна правільна гэтую заяўку аформіць. Лідзія Ярмошына аформіла яе правільна, і такім чынам ЦВК Беларусі зарэгістравалі».

Хто ўсе ж заяўлены ў якасці назіральнікаў? Сама Лідзія Міхайлаўна або іншыя прадстаўнікі беларускага Цэнтрвыбаркама?

«Можам сказаць, што ад беларускай ЦВК зарэгістравана 2 чалавекі. Есць у гэтым спісе Лідзія Ярмошына ці не, мы гаварыць не будзем. Спытайцеся пра гэта ў ЦВК Беларусі», — патлумачыла прадстаўніца ЦВК.

Наконт таго, ці могуць зняць беларускую групу з назіранняў, у ЦВК адказалі так:

«Не, згодна з нашымі правіламі гэта немагчыма. Калі прадстаўнікі ЦВК зарэгістраваныя, яны будуць браць удзел у выбарах у якасці назіральнікаў».

Грузінскія палітыкі працягваюць сцвярджаць: заяўка была пададзеная пад подпісам Лідзіі Ярмошынай. А гэта значыць, што тэарэтычна яна можа стаць незалежным назіральнікам.

«У «Грузінскай мары» (кіруючай партыі Грузіі — заўв. «НН») і Беларусі — даўні флірт, — кажа прадстаўнік партыі «Адзіная Грузія — дэмакратычны рух» Анзор Біцадзэ. — З’яўленне прозвішча Лідзіі Ярмошынай на выбарах лічу вывераным палітычным крокам. Думаю, гаворка ідзе пра яшчэ большыя дамоўленасці Беларусі з Грузіяй у найбліжэйшых перспектывах. Крочым да таго, што нам усім хутка абвесцяць: «Беларусь — наш стратэгічны партнёр». Доказ таму: падпісанае пагадненне з КДБ Беларусі».

Прадстаўнікі грузінскай апазіцыі лічаць, што нават без Ярмошынай трэба забараніць прадстаўнікам беларускага ЦВК удзельнічаць у назіранні.

«Гісторыя з удзелам у выбарах прадстаўнікоў ЦВК Беларусі дэманструе ўзровень дэградацыі дэмакратыі ў Грузіі», — лічыць Анзор Біцадзэ.

Чытайце таксама:

У Грузіі хваля абурэння: Лідзію Ярмошыну зарэгістравалі незалежным назіральнікам на муніцыпальных выбарах

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?