«Верагодна, блакіроўка звязана з публікацыяй спісаў «Разумнага галасавання» на рэсурсе «Google Дакументы», — сказана ў паведамленні GlobalCheck.

Пазней з’явілася паведамленне, што Раскамнагляд пачаў блакаваць сэрвіс для публікацый месенджара Telegram telegra.ph. Імаверна, па той жа прычыне.

Раніцай 15 верасня каманда Аляксея Навальнага дала рэкамендацыі па «Разумным галасаванні» па кандыдатах у Дзярждуму за два дні да трохдзённага галасавання, якое пачнецца 17 верасня. «Разумнае галасаванне» — гэта стратэгія па зніжэнні вынікаў кандыдатаў «Адзінай Расіі».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?