«Гэтая ініцыятыва накіравана на забеспячэнне таго, каб кожны з нас валодаў самымі сучаснымі магчымасцямі, якія нам неабходныя для манеўравання і абароны ад будучых пагроз, якія хутка развіваюцца», — цытуе ВВС Джо Байдэна.

Аўстралія, Вялікабрытанія і ЗША занепакоеныя ростам ваеннай прысутнасці Кітая ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Новае партнёрства павінна супрацьстаяць рэгіянальнаму ўплыву Пекіна, асабліва ў спрэчным Паўднёва-Кітайскім моры, а таксама процідзейнічаць узмацненню Кітая ў ваеннай і тэхналагічнай сферах, піша Politico.

Першым праектам AUUKUS будзе наяўнасць у Аўстраліі атамных падводных лодак без ядзернай зброі. Аўстралія атрымае ад саюзнікаў тэхналогіі будаўніцтва, адмовіўшыся ад пагаднення з Францыяй на 66 мільярдаў даляраў. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?