Газета «Заря» — друкаваны орган Брэсцкага аблвыканкаму — зрабіла інтэрв’ю з камандзірам Брэсцкага атраду міліцыі спецыяльнага прызначэння (спецназ) Максімам Міховічам.

Сярод усяго іншага журналіст запытаўся ў байца наконт практыкі разгону вулічных акцый апазіцыі.

«Не думаю, што нехта з блізкіх мне людзей, ды і ўвогуле нармальных, пойдзе на барыкады. Я сам у Мінску бачыў акцыі пратэсту апазіцыі. Там досыць невялічкімі шэрагамі ідуць у асноўным малалеткі ад 15 да 18 гадоў. Перагар ад іх — на метр, а ў вачах абсалютная пустата».

Потым спадар Міховіч вырашыў высветліць інтэлектуальны ўзровень удзельнікаў апазіцыі.

«Я некаторых пытаўся, маўляў, вы хоць гісторыю краіны ведаеце? Ці нешта пра яе культуру можаце сказаць? Хто такі Радзівіл, Леў Сапега, Каліноўскі, Касцюшка? А ці чыталі вы Караткевіча, Коласа, Купалу, Быкава? Гэта ж тое, што мы праходзілі ў школьнай праграме. У адказ — цішыня. А некаторыя, што мяне здзівіла, не маглі назваць лідэраў беларускай апазіцыі».

Наступны пасаж байца быў пра ветлівых спецназаўцаў і правакацыі апазіцыі. «Я быў на адным судовым пасяджэнні ў Баранавічах (найхутчэй гаворка пра суд над Яраславам Грышчэнем — «НН»). Да вокнаў суду пад’ехала «штатная» апазіцыйная група падтрымкі. Яны сталі крычаць і свісцець. Работнік суду зрабіў заўвагу — нуль увагі. Насупраць мяне стаіць рыжая дзяўчына. Як толькі я падышоў да яе бліжэй за метр — яна ўпала на спіну і пачала крычаць.

Мы ўжо маем інструкцыю — не дай Бог я нагнуся яе падняць… Заўтра ж у інтэрнэце з’явіцца здымак з подпісам: «Амапавец збівае актывістку». Правакацыі там паўсюль, а мэта адна — зрабіць «класны» кадр.
Мы гэта ведаем, так што ў такіх сітуацыях стараемся нават блізка да гэтых «актывістаў» не падыходзіць. Наадварот, з усмешкай пытаемся: «Можа вас нехта крыўдзіць, абараніць вас ад каго?». І гэта спрацоўвае. Паляжыць такая дзяўчына некалькі хвілін, убачыць, што мы не рэагуем, і падымецца».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?