Расследавальнікі сцвярджаюць, што Лаўроў жыве падвойным жыццём. У яго 50 гадоў афіцыйнага шлюбу, а на самай справе — таемная другая сям'я, палюбоўніца Святлана Палякова, заваленая дарагімі аўтамабілямі і элітнай нерухомасцю ў Маскве, Падмаскоўі і Лондане.

21-гадовая падчарка Лаўрова, дачка Паляковай, жыве ў Лондане, у кватэры ў суперэлітным раёне за 4,4 млн фунтаў.

Сямʼя Лаўрова і ягоныя нават дальнія родзічы лётаюць у службовыя камандзіроўкі разам з Лаўровым, хаця не працуюць у МЗС.

Святлана Палякова. Яна знялася ў эпізодзе кіно

Але галоўнае, гэта адносіны з алігархам Алегам Дзерыпаскам. «Лаўроў і яго сямʼя шмат гадоў знаходзяцца на ўтрыманні ў алігарха. Ён аплачвае ім адпачынак. Яны лётаюць на яго самалётах. Яны плаваюць на яго яхце і жывуць у яго дамах», — сцвярджаюць расследавальнікі.

Узамен Лаўроў лабіруе інтарэсы Дзерыпаскі: дапамагаў атрымаць амерыканскую візу, а калі ў кампаніі Дзерыпаскі паўстаў канфлікт з уладамі Гвінеі, Лаўроў паляцеў туды вырашаць пытанне (і дамогся свайго). Калі заходнія краіны ўвялі супраць Дзерыпаскі санкцыі, Лаўроў устаў на абарону алігарха. «Лаўроў гатовы і сусветную вайну развязаць дзеля спонсара сваёй сямʼі, зрабіўшы ўсіх расіян закладнікамі інтарэсаў Дзерыпаскі», — пішуць расследавальнікі.

«Іх сапраўднае жыццё — гэта другія семʼі, яхты, самалёты і палацы. Каралеўскае гламурнае жыццё за кошт алігархаў. Вось ідэалогія Пуціна. Гэта павінна быць напісана на плакатах «Единой России», — рэзюмуе ФБК.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?