Палітзняволенага Яўгена Рапіна асудзілі да 3 гадоў «хіміі» па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Яўгена абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у акцыі пратэсту 4 кастрычніка і ўдарыў па камеры відэаназірання каля ізалятара на Акрэсціна. У Рапіна трое непаўналетніх дзяцей. Пакаранне ён адбываў у Мазыры.
Нагадаем, учора стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 13 чалавек.
Пра гэта заявіла ў эфіры БТ намесніца кіраўніка адміністрацыі Вольга Чупрыс.
Спісы на памілаванне Лукашэнку перадаў Юрый Васкрасенскі. Але па словах Чупрыс, у спісе не было вызначана крытэрыяў, па якіх гэтыя людзі павінны былі быць памілаваныя, частка з іх яшчэ не асуджаныя. Тыя, хто не напісаў прашэння, не былі памілаваныя, як і тыя, хто ўжо меў судзімасці раней.
Частку памілаваных не выпусцяць на волю, а зменяць форму пакарання: перавядуць з калоніі на хімію.