У дадатку «Навальны» публікуюць паведамленні з сайта апазіцыянера Аляксея Навальнага. Таксама там ёсць функцыя «Разумнага галасавання», паведамляе meduza.io.

Раскамнагляд 19 жніўня запатрабаваў, каб Apple і Google выдалілі дадатак «Навальны» са сваіх крам, спаслаўшыся на яго сувязь з Фондам барацьбы з карупцыяй. 16 верасня ведамства прыгразіла карпарацыям штрафамі, калі яны адмовяцца выканаць патрабаванне.